Веснапесьні (1929)/Вясна (Кап… кап… кап… хлюпаціць вада…)

Гэй, прастор! Вясна (Кап… кап… кап… хлюпаціць вада…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
З рабочых матываў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна (Кап… кап… кап… хлюпаціць вада…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯСНА.

Кап… кап… кап… хлюпаціць вада…
Сьвятлом электрыкі заліты тротуар…
У кожнага вясёлы, ветлівы твар…
Ужо вясна!

Разьбіла кайданы жыцьця —
І першых, раньніх красак лёгкі пух
Раскінула на места шэры брук…
Ужо вясна!

Ўзышлі яны ў пастаці дня, —
Настрою жыхароў і песьняў аб прасторы…
І кожны хоча жыць! забыць аб горы!
Ужо вясна!

1926 г.