Веснапесьні (1929)/З рабочых матываў

Вясна З рабочых матываў
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Мінуўшчына
Іншыя публікацыі гэтага твора: З рабочых матываў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З РАБОЧЫХ МАТЫВАЎ.

Рабочы, парабак, салдат,
Мы брацьця волі і жыцьця,
Мы ўсе сыны працоўных хат,
Мазольнай працы і нуды…

Фабрыка, завод,
Дым і смурод…
Чорныя доўгія дні…
Песьні жыцьця,
Смага сьвятла —
Шчасьця на чорнай зямлі…

Нясем мы здаўна ланцугі
За гудам валаў і машын,
За песьняй ціхай аб жыцьці.
З разістай больлю рук і сьпін.

А там, як сталь,
Сьмяецца даль…
Заліты вагнём небасхіл…
Чагось шкада,
Вясны, жыцьця…
І хочацца жыць з усіх сіл…

1926 г.