Веснапесьні (1929)/Гляджу на літараў радкі…

⁂ (Учора сонца лашчылась…) ⁂ (Гляджу на літараў радкі…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Ноч… Паўноч, ліпа б‘е у вакно…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гляджу на літараў радкі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Рунь Веснаходу“. Віленскае Белар. Выдавецтва“ 1928 г.

Гляджу на літараў радкі,
Яшчэ пахнючыя друкарскім лоем,
Хачу з-пад роўнае ракі
Ўзьняць бурны непакой…
Спакойны, стройны літар лес —
Як мала, мала ў іх кіпучага вагня…
Мне сьняцца поўныя квяцьця,
Сьпеўныя вершы — бэз…
Цяпер, нам кажуць, век машын,
І песьні трубадураў зьменены варштатам,
Зьлілася песьня з сьпевам шын,
Ўрасла у колаў мах крылаты…

1928 г.