Веснапесьні (1929)/Ноч… Паўноч, ліпа б’е у вакно…

⁂ (Гляджу на літараў радкі…) ⁂ (Ноч… Паўноч, ліпа б‘е у вакно…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Лета
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ноч… Паўноч, ліпа б’е у вакно…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Ноч.
Паўноч, ліпа б‘е у вакно…
Зом… зом… зом…
Пашумела гальлём —
Замоўкла…
У песьні плёску кіпеўшы даўно
Настрой
Бяз імя — загалоўка.
На двары вецер зімнюю песьню завёў
Мяце пухам акацый… ліп…
На абшары скаваных палёў.
Звоніць з рэчкі — варонячы крык…
Ах, чаму, ах, чаму я тужу
Аб вясьняным сонцы, радасьці —
Хоць люблю, люблю смугу
І задуму зімовае цьмянасьці?..

1929 г.