Веснапесьні (1929)/Ймгла акутала лог…

Лета ⁂ (Ймгла акутала лог…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Шлях даўгі, ланцужны…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ймгла акутала лог…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Ймгла акутала лог
Ў ціхі, пяшчотны сон…
Па палёх, па лугох
Замірае гом.
Ў сіні вечар пяе
Соладка павоз…
Добры вечар табе,
Пазалоць бяроз!..

1929 г.