Веснапесьні (1929)/Шлях даўгі, ланцужны…

⁂ (Ймгла акутала лог…) ⁂ (Шлях даўгі, ланцужны…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Шлях даўгі, ланцужны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Шлях даўгі, ланцужны —
Беларусь мая!
Перапевы сьцюжы,
Летняя туга…
Поле не ўзгарана…
Калёсаў паскрыг…
І ідзе скаваны
Гаротнік-мужык.
Твар яго — васковы,
Вочы яго — муць,
А хатуль вясковы
Цісьне сьпіны худзь.
На шляху кудрамі
Зьвісла вецьце лоз,
Льлюць бярозы цьмяны,
Лісьцявяны воск…
Шлях даўгі, ланцужны —
Беларусь мая!
Перапевы сьцюжы,
Летняя туга…

1929 г.