Работнік Каваль
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Брату
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каваль (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАВАЛЬ.

Чуеш стук? Гэта у кузьні спацелы каваль
Куе жылістай, моцнай рукой.
Ад удараў яго няўгнёная, пружкая сталь,
Як вужака, цецца другой.
Зьзяе горан… жыцьцё і работа кіпіць.
Колькі песьняў і шчасьця ў грудзёх?!
Бі, каваль! Куй, каваль! Няхай зьзяе, блішчыць
Твая кузьня ў чырвоных агнёх.

1925 г.