Каваль Брату
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Вечар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Брату (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БРАТУ.

Ты плачаш, мой браце?.. Чаго!
Закуйся яшчэ у цярпеньнях,
Табе-ж нявыплакаць гора ўсяго,
Лепш вер у сваё вызваленьне.
Яно — вызваленьне — прыйдзе!
Ты выйдзеш з напевам бадзёрым…
І зьгінуць цярпеньні твае!
І воля грудзём тваім хворым!
Ты вер толькі, вер і цярпі, —
Устане худы і шчарнелы!
Ня плач, браце мой малады,
Грудзей не тамі набалелых!

1925 г.