Веснапесьні (1929)/Марш «Адраджэньне»

Места Марш „Адраджэньне“
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Зьвініць… Шуміць… Гудзіць…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Марш «Адраджэньне».

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАРШ „АДРАДЖЭНЬНЕ“.

Наперад мы ідзем
Аркестры б‘юць да сонца
У ходзе нашым — гарт,
У сэрцах нашых — вера.
Дзьвіною бураломаў,
Як-бы вясеньні шум…
Бясконца,
Наперад, гэй наперад!
Ці можа што ўстаяць
Прад бурай неўгамоннай,
Як валы акіян сваёю сілай мераць?
Мы — бура!
Мы — тайфун!
Мы — міліённы бунт!
Разгонна,
Наперад, гэй наперад!
Туды, дзе рвуцца путы
У звоне барацьбы,
Дзе крышацца лясы зімовых паняверак,
Руністы веснаход ламае ланцугі…
Бясспынна,
Наперад, гэй наперад!

1928 г.