⁂ (На двары вастрожным бура…) Места
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Марш „Адраджэньне“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Места (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЕСТА.

Места вагнявокае…
Вуліцы шырокія…
Людзі каля сьценаў, ля афішаў, кін…
Твары ў іх ўсё вясёлыя…
Тротуары гамонкія…
Чуецца вясеньні радасьці прыліў.
Сэрцу люба, весела.
Ветры цёплагульныя прыляцелі з поля,
Б‘юцца проста ў твар.
Хмельны шум расходзісты.
Песенькі разгульныя.
Места, места роднае!
Песьня — табе дар…

1928 г.