Веснапесьні (1929)/Мінуўшчына

З рабочых матываў Мінуўшчына
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
У майскі вечар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мінуўшчына (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МІНУЎШЧЫНА.

Аддайце славу нашу нам —
Нашто схавалі, расхапалі!!!

Між лет доўгіх няволі й сна,
Зімы й начэй, скаваўшых край, —
Шукаю я цябе, о, май!..
Цябе — народная вясна…

Быў май… Цьвіло, гуло жыцьцё.
Мігнуў пярун… Прамчаўся конь…
Нясуцца войскі… Дым… Агонь…
Няволі ноч скавала ўсё…

Мінула… Зьнікла… Замялось…
Прайшоў гадоў бязьлікі рой… —
І стуль шукаю, як ня свой,
Вясеньніх песьняў, адгалос…

Гэй, песьні волі і жыцьця!
Вы зноў ахопіце народ
І недалёкі ваш прыход
Вітаю я, чакаю я!..

1926 г.