Веснапесьні (1929)/Песьня жаўранка

З лета Песьня жаўранка
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Сон
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня жаўранка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ ЖАЎРАНКА.

У лазурнай, сьветлай вышы
Песьня звонкая чуваць;
Сіню даль яна калыша,
Будзіць поле, сенажаць…

Тая песьня маладая,
Між прастору і палёў;
Краска кожная ўбірае
Сокі гукаў і таноў.

Васілёчак галавою
Ледзь прыкметна шле прывет
І усьмешкай залатою
Ціха дорыць польны сьвет.

Сэрца б‘ецца, аджывае
Пасьля доўгіх халадоў, —
Тае песьня маладая
Між прастору і палёў…

1926 г.