Песьня жаўранка Сон
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Я гляджу на сьвет вачыма паэта…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сон (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СОН.

Я сьніў, што ўзьняўся над зямлёй
І шыбануў да зорнага прастору;
Асьветленая куля ймчалась прада мной
І нейкі гул ляцеў ка мне, як з мора…
Якісьці страх скаваў мне душу
І мучыла пытаньне мозг; куды
Зьліваўся ветру сьвіст у вушшу
Прачнуўся я… Сьмяялась сонца звышыні.

1927 г.