За работай Тройка
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Мы прывыклі казаць…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Тройка (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТРОЙКА.

Тройка, мая тройка,
Імчыся, нясіся удаль! —
Праз дарогі, поле
На далёкі баль…
Дзын—дзылін—дзылін…

Гэты баль далёкі
На канцы зямлі; —
Даль зьмяняе далі,
Від лясоў — палі…
Дзын—дзылін—дзылін…

Імчуся, імчуся далей
Бяз трывогі дум…
У грудзёх спакойна
Ад бражджаньня „бум“.
Дзын—дзылін—дзылін…

Тройка, мая тройка,
Рэж бялявы сьнег
І нясісь дарогай,
І нясісь убег…
Дзын—дзылін—дзылін

1925 г.