Веснапесьні (1929)/За работай

Вечар За работай
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Тройка
Іншыя публікацыі гэтага твора: За работай (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗА РАБОТАЙ.


Оооп! Падымай!
Ты! — дваццаць раз гаварыць?!
Тут, брат, глядзі — не зявай —
Тут, брат, работа кіпіць…
— Раз! Два!
— Натуж!
— Управа!
— Оооп!
— Ах, каб цябе паралюш!
Хлопцы, зафаіць дымок!..
Хтось „Выду-ль я“ зацягнуў, —
Клін прыпускае Ігнат:
— Што? захацелась бліноў?..

Кроква за кроквай ўстае…
Жвава работа кіпіць…
Жылістай, моцнай руцэ
Хочацца грош зарабіць…

1925 г.