Веснапесьні (1929)/Я гляджу на сьвет вачыма паэта…

Сон ⁂ (Я гляджу на сьвет вачыма паэта…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Сіняе, сіняе неба…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я гляджу на сьвет вачыма паэта…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Я гляджу на сьвет вачыма паэта
І мой буйны верш зіхаціць вагнём…
І па ім ліецца, нібы водклік сьвета,
Радасьці і шчасьця нястрыманы тон.
Я пайду далёка, гой, за тое поле,
На сустрэчу новым, яркім, сьветлым днём,
І рой буйных песень аб шчасьлівай долі
Пырскне, разьліецца на грудзі палём.

1927 г.