Ветры буйныя (1927)/IV/Ой, вярбіна зялёная

Трыпціх Ой, вярбіна зялёная
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Я пакахаў цябе да сьлёз

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ОЙ, ВЯРБІНА ЗЯЛЁНАЯ…

(З народнага)

Ой, вярбіна зялёная,
Над вадою схілілася,
Ці ад ветру схілілася,
Расой буйнай умылася.

Пад вярбою, над вадою,
Там дзяўчына курылася,
З касы русай дзівілася,
Сьлязой горкай умылася.

А вярбіна зялёная
Над крыніцай схілілася,
Над крыніцай ўмывалася
Ў хвалях быстрых купалася.

1925 г.