Коляды Вецер
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Надрывайся і шумі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вецер (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЦЕР.

Пагуляў на волі
Вецер лёгкакрылы,
Пагуляў і будзе:
Адпачынь, пахілы!

Паламаў ты лесу,
Стрэх сарваў ня мала,
З хмарамі і з громам
Спрэчку вёў, бывала.

Рваўся ты к прастору,
Ў стэп шырокі, сіні,
Ды закалыхалі
Ветрыка пустыні.

Што-ж? уляжся, вецер,
Хоць ў чужой даліне!
Ды й ці ня ўсё роўна,
Дзе цябе ня кіне

Доля бедачына,
Мачыха ліхая,
Бо ня маеш, браце,
У сьвеце свайго края…

Пагуляў на волі,
Вецер лёгкакрылы,
Пагуляў, улёгся
І заснуў пахілы.

3/VI 1911 г.