Дарога Гадавіна
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
На крыжовых дарогах
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гадавіна (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГАДАВІНА.

Лінуць дожджык памыкаўся,
Вецер ліст сухі ганяў;
Нешчасьлівы дзень прыдаўся:
Ў той дзень волю я хаваў.

Сам я йшоў бядзе у рукі,
Сам я вольнасьць сваю нёс
Ў гэты суд, балота мукі,
Ў гэту багну гора, сьлёз:

Ў суд, дзе праўда ўжо спрадвеку
Папіхаецца нагой,
Дзе прастор вялікі зьдзеку.
Над бяздольнасьцю людзкой.

Я дабра не спадзяваўся,
Я там праўды не чакаў…
Нешчасьлівы дзень прыдаўся:
Ў той дзень волю пахаваў.

15/IX 1909 г.