Водгульле (1922)/Зноў павеела турмою

У дарогу Зноў павеела турмою
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
У дарозе
Іншыя публікацыі гэтага твора: На астрожны лад.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Зноў павеела турмою,
Згасьлі ў сумраку агні,
І гаротнай чарадою
Нудна цягнуцца нам дні.

Зноў ашарпаныя сьцены,
Зьвяга цяжкіх ланцугоў,
І няма ніякай зьмены
Ў гэтым холадзе муроў.

Ды няхай тут плача доля
Бяз уцехі і надзей:
Тым дарожай будзе воля,
Час сьвітаньня весялей:

5/VII 1910 г.