На крыжовых дарогах Крыж
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
На прастор
Іншыя публікацыі гэтага твора: Крыж (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КРЫЖ.

На стыку трох дарог пры полі,
Дзе пачынаецца сяло.
Стаіць святы адзнак нядолі,
Схіліўшы пахмурна чало.

Павязка стлела і спаўзае,
А крыж асунуўся на плот,
Як бы ён горача жадае
З нядолі вызваліць народ.

Няхай-жа гэты знак пакуты,
Калі рассыплецца ён ў прах,
Навекі зьніме тыя путы,
Што накаваў крывавы жах.

17/IX 1921 г.