Водгульле (1922)/Маёй вясьне

Веснавыя хмаркі Маёй вясьне
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Хмаркі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Маёй вясьне (Каб я волю меў…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЁЙ ВЯСЬНЕ.

Каб я волю меў,
Я сказаў бы: «Стой,
Дні вясны маёй,
Сьветлай, маладой!
Не ўцякайце вы
Ў тую даль вякоў,
Дзе пахована
Многа вас, дзянькоў,
І адкуль назад
Вам няма дарог!»
Я б стрымаў вясну,
Каб я толькі мог!
Ды бягуць дзянькі
І вясна мая!
Не вярну я іх,
Ня стрымаю я!

26/VI 1910 г.