Посьле навальніцы Муха
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Восень у гаю
Іншыя публікацыі гэтага твора: Муха (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МУХА.

Ночка. Ў хаце ўсе паснулі.
Ціха зорачкі мігнулі,
Ў вокны месячык глядзіць.
А пад стольлю ў павуціне
Б‘ецца муха-сіраціна
І так жаласна пішчыць…

Гэты жаль на душу сходзіць
І аб леце думкі родзіць—
Шкода лета і цяпла.
Ночка бледна і маркотна…
А ёй ўторыць ўсё гаротна
Звон мушынага крыла.

10/X 1916 г.