Водгульле (1922)/На лузе (Добра ў лузе ў час палудны…)

Песьні вясны На лузе (Добра ў лузе ў час палудны…)
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Веснавая ноч
Іншыя публікацыі гэтага твора: На лузе (Добра ў лузе ў час палудны!).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ЛУЗЕ.

Добра ў лузе ў час палудны,
Лёгка тут ўздыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць:

Ветрык краскі чуць калыша,
Чараты шуршаць;
Луг зялёны жыцьцем дыша.
Конікі трашчаць;

Ў лозах шчэбет ня сьціхае,
Шум стаіць і сьвіст;
Ў яркім бляску спачывае
На ракіце ліст;

Сьпевам дружным, ціхім звонам
Поўніцца ўвесь луг,
І дрыжыць над ім, зялёным,
Жыватворчы дух.

15/V 1910 г.