Водгульле (1922)/Покліч (Гэй, чуеце…)

Дуб Покліч (Гэй, чуеце…)
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Араты
Іншыя публікацыі гэтага твора: Покліч (Гэй, чуеце, хлопцы? Дзе вы, адкажэце?..).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПОКЛІЧ.

Гэй, чуеце, хлопцы? Дзе вы, скажэце?
Разьвеены ветрам па беламу сьвеце,

Па ўсіх вы куточках цішком распаўзьліся,
Ад думак даўнейшых сваіх адракліся;

Забылі вы песьні пра вольную волю,
Змаганьне за шчасьце і лепшую долю.

Адсьпевана песьня, бязсьледна прапала,
Бо хлеба скарынка язык завязала;

І нізка прыгнула вас першая бура—
Ацесьліва ваша, эх, хлопцы, натура.

І тыя ярэмьі, што вы асьмяялі,
Вы зноў-жа пакорна на шыі паклалі…

Ці чуеце, хлопцы?.. Адказу ня маю
І вечны вам покай ў вастрозе сьпяваю.

19/X 1909 г.