Глухая дарога Дуб
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Покліч (Гэй, чуеце…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дуб (Сілачом стаіць…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дуб.

Сілачом стаіць
Дуб разьвесісты,
І здалёк відаць
Пышны верх яго.

А ўнізе пад ім
Нёман коціцца,
Срэбрам-стужкаю.
Павіваецца.

У нагах трава
Нізка клоніцца,
А вакол ляжыць
Травяністы луг.

Ў глыб зямлі вашлі
Карані яго;
Крэпка дуб стаіць,
Не парушыцца!

Так размашыста
Параскіданы
Ва ўсе стораны,
Лапы крэпкія!

Комель—слуп-скала,
Дыша сілаю,
А ўгару зірнеш—
Шапка валіцца!..

Дуж ты, дуб стары,
Сын вякоў сівых!
Многа бур ты зьнёс
На вяку сваім!

Налятаў віхор
З навальніцаю,
Ды ня гнуўся ты
Перад бураю!..

Гэй, ты, дуб стары,
Вартаўнік лугоў!
Аддае твой шум
Сьпевам-музыкай.

А пра што шуміш
І аб чым пяеш,—
Пра то ведаюць
Ветры вольныя,

Што з табой вядуць
Мову сталую
У летні добры час,
Ў восень смутную.

Я падслухаю
Гэты шум лістоў,
А з іх гутаркі
Песьня зложыцца.

22/VI 1910 г.