Выбраныя вершы (Хадыка, 1932)/Вецер добры хвалюе раку

Агонь душы ⁂ Вецер добры хвалюе раку
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1932 год
Пад клёнамі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Вечер добры хвалюе раку,
Па ўзбуджаным полі бяжыць.
Я сягоньня вярбу пасяку —
Не пакіну дубца на мяжы!

Прасьпявае зіму верасок
І зялёная ўзойдзе трава.
Ўвосень лютую жоўты пясок
Не аславіць мая галава.

Ў роўным шэлесьце ўзрушаных ніў
Пра інакшае звоніць зара.
Я ня ўспомню пра танныя дні,
Не прайду ля былога двара.

Двор былы — адыходзіць ў туман,
Двор былы — непатрэбная тхлань.
Найцудоўнейшай долі няма,
Як любіць нашу творчую рань.

Выйшаў дзень жвір дарог цярушыць
На атрускі паваленых скрух.
Песьня працы над краем машын,
І ў рабоце — нястрыманы рух…

Вецер добры хвалюе раку,
Па ўзбуджаным полі бяжыць.
Я сягоньня вярбу пасяку —
Не пакіну дубца на мяжы.

1927 г.