Выбраныя вершы (Хадыка, 1932)/Гудуць слупы

Мне здаецца Гудуць слупы
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1932 год
На ўзьбярэжжы дзён

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГУДУЦЬ СЛУПЫ

Гудуць слупы. На небе жменька зорак.
Калыша вецер над ракой вярбу.
Заспаны месяц выйшаў на пагорак
З кавалкам хмар пуховых на гарбу.

Я прывітаў яго знаёмым словам,
Сьціскала шапку кволая рука…
Ішоў сюды яшчэ хлапцом вясковым
Я дум жывых і чыстых кроз шукаць.

Вяла у даль суровая дарога.
Завеі лютыя зьбівалі сьлед.
Цяпер жыву, удумлівы і строгі,
Як песень — зор лірычнейшых поэт.

На кола дзён, заходлівы і шчыры,
Кладу сваю пясьнярскую душу.
З сяброў сваіх я самы сьціплы лірык,
Ў кішэнях вершаў нават не нашу.

Агнём жыцьця я слаўлю шумны горад —
Пад звон зары, пад сьпеў гульлівых бур…
… Гудуць слупы. На небе жменька зорак.
Калыша вецер над ракой вярбу.