Выбраныя вершы (Хадыка, 1932)/Сталёвыя хвальбоны

Гарманіст Сталёвыя хвальбоны
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1932 год
Мы моцныя строфы складаем
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сталёвыя хвальбоны.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТАЛЁВЫЯ ХВАЛЬБОНЫ.

Ў калёсах рытмічныя рухі,
На проці — бэтонны прахон…
Ня гіне ў вятрох завірухі
Музычнасьць сталёвых хвальбон.

Па твані старога балота
Бягуць перазвоны дарог.
Аб вольнасьці дзікай пад плотам
Зануджаны плача быльнёг.

Мэлёдый знадворку ня кінуць…
Таварышы! Полымем дум
Магутнай Савецкай краіны
Я радасьць уславіць іду!

Таварышы! Песьні крылатай
Цьвіце непаўторны салаш,..
Усьмешкаю шэранькай хаты
Падмурак прасьветлены наш.

Абводам жалезнай далоні
Закованы смутак кустоў…
Зьнікае ў машынным палоне
Амшары дзіклівай прастор.

За кволай, худою асочкай
Зьбягае жыцьцёвы надлом.
Адходзіць зьбянтэжана ночка
За зыркую прозалаць стром.

Гусьцеюць пярэданьня фарбы
На грунце узрушаных крыг…
Ў сугучнасьці поля і фабрык
Ёсьць моцная сіла жывых.

Ў калёсах — рытмічныя рухі,
У працы — смарагдавы плён.
Ня згіне ў вятрох завірухі
Музычнасьць сталёвых хвальбон.