Выдатны рэвалюцыянер-дэмакрат (Лушчыцкі)

Выдатны рэвалюцыянер-дэмакрат (Да 120-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага)
Артыкул
Аўтар: Іван Лушчыцкі
1958 год
Крыніца: Літаратура і мастацтва. 1958, 22 студзеня. № 7. С. 2.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Выдатны беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 21 студзеня 1838 г. у наёнтку Мастаўляны Гродзенскага павета. Паходзіць ён з беларускай сям'і дробнамаянтковага дваранства.

Жыццё сярод сялян дало магчымасць Каліноўскаму рана зразумець галечу, гора і бяспраўе прыгоннага селяніна. Гэтая акалічнасць паклала свой адбітак на фарміраванне светапогляду Каліноўскага. Вялікі ўплыў на Каліноўскага аказала Свіслацкая прагімназія, у якой ён навучаўся з 1846 па 1855 г. У той час гэта была адзіная прагрэсіўная школа ў Гродзенскай губерні.

Паспяхова скончыўшы прагімназію, пасля дадатковай падрыхтоўкі, К. Каліноўскі ў 1855 г. паступае на юрыдычны факультэт Маскоўскага універсітэта. Затым у 1856 г. пераязджае ў Пецярбург і паступае ў Пецярбургскі універсітэт па камеральнаму факультэту, дзе і скончыў курс са ступенню кандыдата праў у 1860 г.

Будучы студэнтам, Каліноўскі знаёміцца з рускай рэвалюцыйнай публіцыстыкай— «Полярной звездой», «Колоколом», «Современннком», а таксама з іншымі друкаванымі працамі В. Г. Бялінгкага. А. I. Герцэна, М. Г. Чарнышэўскага, М. А. Дабралюбава. Яшчэ ў студэнцкія гады Каліноўскі наладжвае сувязі з рэвалюцыйнымі гурткамі і знаходзіцца пад моцным ідэйным уплывам Чарнышэўскага і Дабралюбава. Устаноўлена, што К. Каліноўскі і яго старэйшы брат Віктар Каліноўскі (памёр у 1862 г.) прымаюць актыўны ўдзел у студэнцкім руху і рэвалюцыйных гуртках Пецярбурга.

Пасля заканчэння Пецярбургскага універсітэта беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат у пачатку 1861 г. вяртаецца ў Беларусь. Тут ён становіцца прафесіяналам-рэвалюцыянерам. Справе рэвалюцыі ён прысвячае ўсё сваё жыццё.

Разам з Валерыем Урублеўскім — вядомым дзеячом польскага і беларускага рэвалюцыйнага руху, а затым генералам Парыжскай Комуны—ён стварае ў Гродна нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю. Яе ўдзельнікі, як правіла, з'яўляліся прыхільнікамі рэвалюцыйна-дэмакратычных прынцыпаў. Гэтая арганізацыя на чале з Каліноўскім праводзіць вялікую работу па падрыхтоўцы і правядзенню сялянскага паўстання 1863 г. у Беларусі і Літве. Каліноўскі разам з В. Урублеўскім наладжваюць выпуск і распаўсюджванне нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты «Мужыцкая праўда», першай газеты на беларускай мове.

У ходзе падрыхтоўкі і правядзення паўстання 1863 г. у Беларусі і Літве К. Каліноўскі ўзначальвае рэвалюцыйна-дэмакратычны напрамак і кіруе барацьбой супраць памешчыкаў і лібералаў-дваран. Ён знаходзіцца на чале паўстання 1863 г.

Па сваіх грамадска-палітычных і сацыялагічных поглядах Кастусь Каліноўскі быў выдатным беларусім рэвалюцыянерам-дэмакратам. Для яго інтарэсы рэвалюцыйнага пераўтварэння грамадскага і палітычнага ладу былі вышэй за ўсё.

Паколькі пытанне аб рэвалюцыйным дэмакратызме Каліноўскага больш ці менш асветлена ў друку, мы знарок падрабязна спынімся на яго поглядах па нацыянальнаму пытанню.

Каліноўскі быў барацьбітом за беларускую рэвалюцыйна-дэмакратычную культуру. Яго публіцыстыка па праву займае пачэснае месца ў гісторыі беларускай грамадска-палітычнай думкі.

У пісьмах да беларускага народа з-пад шыбеніцы Каліноўскі выкрывае царскі ўрад, які праводзіў палітыку гвалтоўнай русіфікацыі школ і назначаў настаўнікамі чыноўнікаў-шавіністаў.

Ён патрабаваў, каб у школах дзяцей навучалі на іх роднай мове або на той мове, на якой народ дабраахвотна сам пажадае навучаць сваіх дзяцей.

АБ рэвалюцыйна-дэмакратычнай пазіцыі Каліноўскага ў нацыянальным пытанні сведчаць яго адносіны да польскага паўстання 1863 г. У пісьме да беларускага народа ён пісаў: «...вось то для чаго кажэм: што польское дзело, гэто нашэ дзело, гэто вольносці дзело».

Каліноўскі разумеў значэнне аграрна-сялянскага пытання для поспеху паўстання. І калі дваранска-шляхецкія кіраўнікі польскага паўстання 1863 г. лічылі, што яно з'яўляецца перш за ўсё і галоўным чынам рухам нацыянальным, то Каліноўскі, наадварот, на першы план выстаўляў аграрна-сялянскае пытанне. Ён патрабаваў перадачы памешчыцкіх земляў сялянам без усялякага выкупу. Іменна аграрна-сялянскае пытанне было галоўным, асноўным пытаннем паўстання 1863 г. у Літве і Беларусі у той час, калі ім кіраваў дэмакратычны камітэт на чале з К. Каліноўскім.

Сучаснікі Каліноўскага з лагеру польскіх буржуазна-памешчыцкіх нацыяналістаў і памешчыцка-дваранскіх вялікарускіх шавіністаў усяляк спрабавалі змазаць яго рэвалюцыйную барацьбу і сказіць асвятленне ім нацыянальнага пытання.

3 гэтай мэтай у літаратуры была пушчана легенда з аднаго боку польскімі буржуазна-памешчыцкімі нацыяналістамі аб «сепаратызме» Каліноўскага і яго прыхільнікаў, быццам Каліноўскі жадаў парваць якія б там ні было зносіны з польскім нацьіянальна-вызваленчым рухам і весці незалежную ад Польскага Часовага Народнага Урада барацьбу з царызмам і памешчыкамі за ўтварэнне самастойнай літоўска-белрускай дзяржавы. 3 другога боку, памешчыцка-дваранскія вялікарускія шавіністы распаўсюджвалі небывальшчыну аб тым, што Каліноўскі— польскі рэвалюцыянар, які змагаўся за нацыянльнае вызваленне Польшчы, за аддзяленне Беларусі і Літвы ад Расіі і ўтварэнне самастойнай літоўска-беларускай дзяржавы ў складзе польскай федэрацыі. Не дзіва, што так моцна ўхапіліся за такія выдумкі ворагі працоўных — беларускія буржуазныя нацыяналісты. Усёй істотаю ненавідзячы ўсё перадавое рускае, як і беларускае, яны стараліся ўсяляк фальсіфікаваць ідэйную спадчыну Каліноўскага, паказваючы яго щ ролі барацьбіта супраць Расіі. Яны ахвотна разам з памешчыцка-дваранскімі вялікарускімі шавіністамі прыпісвалі Каліноўскаму патрабаванне аб стварэнні незалежнай беларуска-літоўскай дзяржавы ў адрыве ад Расіі. Але ні адзін з прыхільнікаў гэтых выдумак не мог спаслацца на тое або іншае выказванне Каліноўскага.

I гэта зразумела, бо ні ў адным выступленні Каліноўскага няма нават і намёку на неабходнасць стварэння самастойнай літоўска-беларускай дзяржавы.

Нацыяналісты — фальсіфікатары гісторыі звычайна спасылаліся на практычную рэвалюцыйную дзейнасць Каліноўскага па кіраўніцтву паўстаннем 1863 г., у якім вялікі змагар патрабаваў самастойнасці і незалежнасці сялянскага паўстання ў Беларусі і Літве ад польска-шляхецкага кіраўніцтва нацыянальна-вызваленчым рухам. Гэтае правільнае тактычнае патрабаванне Каліноўскага звычайна выдавалася за патрабаванне нацыянальна-дзяржаўнай незалежнасці Беларусі і Літвы.

Патрабаванне аб утварэнні асобнай літоўска-беларускай рэспублікі прыпісваюць беларускім рэвалюцыянерам-дэмакратам і аўтары падручніка «Гісторыя СССР» пад рэдакцыяй праф. М. В. Нечкінай. Не толькі ў першым, але і ў другім, перапрацаваным і дапоўненым, выданнях падручніка аўтары працягваюць прытрымлівацца гэтага пункту погляду.

«На чале руху ў Беларусі, — сказана там, — стаў «Чырвоны жонд» («чырвоны урад»), галоўная ўвага якога накіравана на ўмацавлнне сувязі з шырокімі масамі. «Чырвоны жонд» дэейнічаў пад кіраўніцтвам беларускага рэвалюцыянера Кастуся Каланоўскага. вучня рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў, выдатнага рэвалюцыйнага дэмакрата. «Жонд» патрабаваў радыкальнага вырашэння сялянскага пытання ў форме падзелу маёнткаў паміж сялянамі і стварэння асобнай літоўска-беларускай рэспублікі». (Гісторыя СССР, том II. Расія ў XIX стагоддзі. Пад рэдакцыяй праф. М. В. Нечкінай, 1954, стар. 447.).

Аўтары падручніка ўвогуле даюць правільную ацэнку дзейнасці Каліноўскага, але яны таксама паўтарылі легенду аб тым, быццам Каліноўскі і яго прыхільнікі змагаліся за стварэнне асобнай літоўска-беларускай рэспублікі, і не разабралі крытычна пытанне аб тым, што ў той час азначала гэтае патрабаванне.

Патрабаванне аб стварэнні ў той час незалежнай літоўска-беларускай дзяржавы было рэакцыйным лозунгам, бо яно азначала б утварэнне гэтай дзяржавы ў адрыве ад Расіі. А адарваць Беларусь і Літву ад Расіі азначала аддаць яе памешчыцкай Польшчы. Усе перавагі былі іменна на баку Расіі, бо тады ўжо, як пісаў Энгельс 23 мая 1851 г., «Расія ўспрыняла намнога больш элементаў асветы і асабліва элементаў прамысловасці, чым уся... Польшча».

Асабліва важная тая акалічнасць, што ўз'яднанне Беларусі з Расіяй выражала шматвяковыя спадзяванні і імкненні працоўных мас беларускага народа.

Уз’яднанне выратавала беларускі народ ад гвалтоўнага апалячвання. Яно аказала дабратворны ўплыў на развіццё беларускай нацыянальнай культуры, дало магчымасць беларускаму народу далучыцца да перадавой рускай культуры.

Трэба мець на ўвазе роднасць і блізкасць рускага і беларускага народаў. Яшчэ Энгельс указваў, што беларуская мова блізкая да рускай. Зразумела, што беларускі селянін пры адсутнасці ў той час беларускіх школ лічыў за лепшае навучаць сваіх дзяцей на рускай, а не на польскай мове.

Трэба мець на ўвазе, што ў 60-х гадах XIX стагоддзя яшчэ далёка не завяршыўся працэс фарміравання беларусаў у нацыю. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў была яшчэ слабой.

Не менш важная і тая акалічнасць, што калі воссю палітычнага жыцця ў паўстанні 1863 г. шляхецка-дваранскае кіраўніцтва ставіла нацыянальна-дзяржаўнае вызваленне Польшчы, то беларуска-літоўскія рэвалюцыянеры-дэмакраты воссю палітычнага жыцця ставілі сялянскае пытанне, дакладней — барацьбу за радыкальнае вырашэнне сялянскага пытання ў форме падзелу памешчыцкіх маёнткаў паміж сялянамі.

Усе гэтыя акалічнасці, разам узятыя, сведчаць аб нежыццёвасці і поўнай неадпаведнасці інтарэсам беларускага народа патрабавання аб стварэнні самастойнай літоўска-беларускай рэспублікі ў адрыве ад Расіі, К. Каліноўскі і яго прыхільнікі па дзялялі тэорыю федэралізму А. I. Герцэна. Вялікі рускі рэвалюцыянер-дэмакрат звязваў пытанне аб самавызначэнні Літвы, Беларусі і Украіны з пытаннем звяржэння царскага самаўладства. Да гэтага пытанне аб самавызначэнні ён рэкамендаваў пакінуць адкрытым.

К. Каліноўскі такслма лічыў, што пытанне — з кім быць Літве і Беларусі— справа волевыяўлення самога народа.

У гэтых адносінах цікавыя думкі К. Каліноўскага (праўда, у завуаліраванай форме) ёснь у яго тлумачэнні Віленскай следчай камісіі 28 лютага 1864 г.

Вядома, што шляхецка-дваранскае кіраўніцтва польскім паўстаннем 1863 г. незаконна прэтэндавала на далучэнне да Польшчы Літвы і Беларусі, не пытаючыся і не жадаючы ведаць волі іх народаў. Каліноўскі выступае супраць гэтых імкненняў. Ён заяўляе з гэтага поваду: «Царства Польскае... сваім паўстаннем не паважала інтарэсаў Літвы... Калі розныя тэорыі, пазбаўленыя практычнасці, не бачачы дзённага святла (такой была тэорыя аб аднаўленні Польшчы ў межах 1772 г. — I. Л.) маглі мець уплыў на ўспыльчывы і захапляльны характар жыхароў Царства Польскага, то ў больш сурёзнай Літве (намёк на іншы характар паўстання ў Беларусі і Літве — I. Л.) і пры сваёй таямнічнасці, галоўным сваім рухавіку, яны павінны былі прайсці без уплыву».

Каліноўскі стаяў за разблытванне і знішчэнне вузлоў, якія злучалі Беларусь і Літву з памешчыцкай Польшчай. Гэтую справу, па яго думцы, цалкам магчыма ажыццявіць. Ён верыў, што «ўздасца народнае блага», але, каб «стварыць што-небудаь новае», г. зн. ажыццявіць тое, што «...Расія хоча поўнага з сабою з’яднання Літвы для дасягнення шчасця тутэйшаму народу» і выклікаць глыбокія сімпатыі да гэтага беларускага і літоўскага народаў, патрэбна «... сістэматычная і разумная праца» (Каліноўскі).

Сімпатыі Клліноўскага на баку стварэння новага, г. зн. на баку цеснай, федаратыўнай сувязі Беларусі і Літвы з Расіяй.

Рускі і беларускі народы Каліноўскі лічыў братнімі народамі і выказваў глыбокі жаль, што шавіністычная палітыка царскага ўрада прыводзіць да праліцця братняй крыві. Сваё тлумачэнне Віленскай следчай камісіі Каліноўскі заканчвае словамі: «... няхай і мне будзе дазволена пацяшаць сябе надзеяй, што ўздасца народнае блага. Дай бог толькі, каб для дасягнення гэтага патомкі нашы не пралівалі лішняй братняй крыві».

Нарэшце, аб тым, што Каліноўскі разлічваў будаваць Беларусь і Літву ў цеснай, федэратыўнай сувязі з рэвалюцыйнай Расіяй, сведчыць і той факт, што ён арганізоўваў паўстанне ў Беларусі і Літве на прыкладу вялікіх рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, пад сцягам тых жа ідэйных установак. Выхаваны на дабратворнай глебе перадавой рускай культуры, Каліноўскі паўстанне 1863 г. у Беларусі і Літве разглядаў як састаўную часстку агульнарасійскай рэвалюцыі.

Рускі вызваленчы рух, руская рэвалюцыйная дэмакратыя, перадавая руская грамадская і філасофская думка былі натхняючым прыкладам для працоўных Беларусі. Пад жыватворным уплывам рускага рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху расла і мацнела рэвалюцыйная сялянская барацьба ў Беларусі і Літве.

Гэтая высакародная традыцыя яднання братніх народаў пад кіраўніцтвам вялікага рускага народа, якая прайшла праз гарніла трох рускіх рэвалюцый і была асвечана іх сумеснай барацьбой супраць царызма, памешчыкаў і капіталістаў, дала свае цудоўныя вынікі ў справе будаўніцтва сацыялізма ў СССР і здзяйснення паступовага пераходу ад сацыялізма да камунізма.

I. ЛУШЧЫЦКІ. прафесар.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі і ЗША, бо тэрмін абароны выключнага права, які доўжыцца на тэрыторыі Беларусі 50 гадоў, скончыўся.


Падрабязней гл. у дакументацыі.