Вянок (1914)/Вольные думы/Была калісь пара…

⁂ Мы доўга плылі ў бурным моры… ⁂ Была калісь пара…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Мне сьнілося
Іншыя публікацыі гэтага твора: Была калісь пара: гучэла завіруха…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Была калісь пара: гучэла завіруха
І замела маей мінуўшчыны сьляды.
Усціхла ўжо яна… Плывуць у даль гады,
А ўсё ня бьюцца скрыдлы духа:
Куды цяпер ісці? Куды?

Ў душы гарыць агонь нуды,—пануры, чорны
Ці мне крыніцай сьлёз сваіх яго заліць
І плугам цяжкаго мучэньня сэрцэ ўзрыць?—
Мо ўзойдуць там надзеі зёрны!..
Куды-ж ісці і што рабіць?