Вянок (1914)/Вольные думы/Мне сьнілося

⁂ Была калісь пара… Мне сьнілося
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Шмат у нашым жыцьці ёсць дарог…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мне сьнілася (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МНЕ СЬНІЛОСЯ.

Ўсё вышэй і вышэй я на гору ўзбіраўся,
Падыймаўся да сонца, што дае нам цяпло:
Але толькі чым болей да яго набліжаўся,
Тым усё халадней мне і маркотней было.

Заскрыпеў сьнег сыпучы пад маімі нагамі,
І марозам калючым твар пякло ўсё крапчэй.
І пануры, прыстаўшы ўніз пайшоў я сьнегамі,
Сонцэ там хоць і далей, але грэе цяплей!