Вянок (1914)/Вольные думы/Вы кажэце мне, што душа у паэта…

Гутарка с паненкамі ⁂ Вы кажэце мне, што душа у паэта…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Вы, панове, пазіраеце далёка…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вы кажаце мне, што душа у паэта…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Dы кажэце мне, што душа у паэта,
Калі спараджае ён дзіўные вершы,
Нябесным агнём абагрэта,
І ў час той між люда ён—першы…
Ах, дзякуй Вам, дзякуй на гэтай прамове;
Душа мая, пэўна, шчасьлівай была бы,
Калі-б я ня ведаў, панове,
Што пекна сьпеваюць і жабы.