Вянок (1914)/Вольные думы/Гутарка с паненкамі

Ўступ Гутарка с паненкамі
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Вы кажэце мне, што душа у паэта…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гутарка з паненкамі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГУТАРКА С ПАНЕНКАМІ.

„Пабачце! Ластоўка малая
Для птушэнят гняздо зрабіла,
І клапатліва ўкруг летае,—
Аж паглядзець прыемна-міла!“

„Вельмішаноўные паненкі!
Тут ёсць напэўна трохі цуду.
Ў гняздзечку міленькім і сьценкі,
І дно яна зляпіла з бруду“.