Вянок (1914)/Думы/Зрэзаюць галіны таполі…

⁂ Кінь вечны плач свой аб старонцы… ⁂ Зрэзаюць галіны таполі…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Рушымся брацьця…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зразаюць галіны таполі адну за адной…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Зрэзаюць галіны таполі адну за адной…
Без скаргі яны на зямлю чэрадою лажацца,
Бо сьмерць іх патрэбна, каб дзерэва новай вясной
Магло бы хутчэй развівацца.
Таварышы-брацьця! Калі наша родзіна-маць,
Змаганьні з нядоляй патраціць апошніе сілы,—
Ці хваце вам духу ў час гэты жыцьцё ёй атдаць,
Без скаргі ляечы ў магілы?!