Вянок (1914)/Думы/Рушымся брацьця…

⁂ Зрэзаюць галіны таполі… ⁂ Рушымся брацьця…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Нашых дзедоў душылі абшары лясоў…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рушымся, брацьця, хутчэй…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Рушымся, брацьця, хутчэй
Ў бой з жыцьцём пакідаючы жах;
Крыкі пужлівых людзей
Не стрымаюць хай бітвы размах…

Проці цячэньня вады
Зможэ толькі жывое паплыць,
Хвалі-ж рэкі заўсягды
Тое цягнуць, што cкончыло жыць.