Вянок (1914)/Думы/Каганцу

С. Е. Полуяну Каганцу
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Упалі з грудзей Пана Бога…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каганцу.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАГАНЦУ.

Змоўк песьняр, затаіў свае шчырые песьні,
Ен іх болі ужо не пяе.
Але рвуцца яны і калісь на прадвесьні
Лёд халодны ў душэ пад напорам іх трэсьне
І струёй лынуць вершы з яе.
Гэтак часам уходзіць у землю крыніца,
Дзесь у нетрах таёмна бяжыць,
Але мусіць урэшці на волю прабіцца.
Шмат ешчэ па зямлі будзе ліцца — каціцца,
І радзімаму краю служыць.