Вянок (1914)/Думы/С. Е. Полуяну

Дзьве сьмерці С. Е. Полуяну
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Каганцу
Іншыя публікацыі гэтага твора: С. Е. Палуяну.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Думы.

Съ Израилем пҍвцу одинъ закон:
Да не творитъ себҍ кумира онъ.
Е. Баратынскій.

De quelque mot profond tuot homme est le disciple.

С. Е. ПОЛУЯНУ.

Глянь, як зорка у цемні ляціць
Ўсіх чаруючы сьветлам сваім,
Бытцым зьмей залаты зігаціць
І стухае у небі глухім.
Але ўспомніць ешчэ зорку сьвет
Бо у сэрцах гарыць яе сьлед.
Так свабодна, так ярка пражыць —
Лепшай долі німа на зямлі.
Ўсё кругом на мамэнт асьвяціць
І пагаснуць у цёмнай імглі,
Ўсё зьнікае, праходзіць, як дым,
Сьветлы-ж сьлед будзе вечна жывым.