Вянок (1914)/Думы/Калі у ракавіну…

⁂ Дзе вы лясоў, палёў цьвяты? ⁂ Калі у ракавіну…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Сьвеча бліскучая зіяе…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы
Упадзе пясчынка хоць адна,—
Жомчугом патро́ху робіцца яна!
Калі ў дух мой западзе і заварушыцца, —
Там кавалак грубаго жыцьця, —
Ў жомчуг звернецца ён сілай пачуцьця!