Вянок (1914)/Думы/Сьвеча бліскучая зіяе…

⁂ Калі у ракавіну… ⁂ Сьвеча бліскучая зіяе…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Песьняру
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьвяча бліскучая зіяе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Сьвеча бліскучая зіяе,
Каб разступілася імгла;
Ў яе агню—краса жывая,—
Яна прыгожа і сьветла.

Ў блізі матыль дрыжыць ад болю
Прываблены з імглы агнём,
Ен рынуўся туды бяз волі
І сьмерць сваю спаткаў у ём.

Сьвеча гарыць. З яе ліецца
За кропляй кропля як раса,
А матылёк ужо ня бьецца:
Табе ахвяра ён, краса!