Вянок (1914)/Думы/Нашых дзедоў душылі абшары лясоў…

⁂ Рушымся брацьця… ⁂ Нашых дзедоў душылі абшары лясоў…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Ўстань навальніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нашых дзедаў душылі абшары лясоў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Нашых дзедоў душылі абшары лясоў,
Не давалі ім жыці праўдзівым жыцьцём,
І яны тые пушчы звадзілі агнём,
Іх кругом падпаліўшы з далёкіх канцоў.

І пылалі па нашаму краю лясы,
Покуль сонцэ здалело ўсё ў ім асьвяціць:
І сьвятлей і прасторней тады стала жыць
А на пjпелі буйна ўзрасьлі каласы.

З гэтых дзедоў суворых прыклад нам бы ўзяць, —
Не хіліцца з бяды, не пужацца агня,
Бо мы толькі тады дачэкаемо дня,
Калі наc не здалее змаганьне злякаць.