Вянок (1914)/Думы/Песьняру

⁂ Сьвеча бліскучая зіяе… Песьняру
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Ўступ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьняру (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯРУ

Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей
Сэрцы цьвёрдые бытцым с каменьня.
Разабьецца аб іх слабы верш заўсягды
Не збудзіўшы сьвятога сумленьня.

Трэба с сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба с цярпеньнем.
Як ударыш ты ім,—ён як звон зазьвініць,
Брызнуць іскры с халодных каменьнеў.