Вянок (1914)/Згукі Бацькоўшчыны/Вечэр

⁂ Сэрцэ ные… Вечэр
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Летапісец
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечар (Месяц круглы ўстаў на небе…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЧЭР.

Месяц круглы ўстаў на небі,
Блішчыць не высока,
Ўвесь чырвона-жоўты, бытцым
Пугачова вока.
З мілым, задушэўным зыкам
Важкі хрушч летае;
Пра несшчаснае каханьне Нехта запевае.
Голас полем пракаціўся,
У бары аддаўся:
„А дзе-ж тая крынічэнька,
„Што голуб купаўся?“—
І снуюцца сумна ў сэрцы,
Ўюцца адгалоскі
Горкай песьні, простай песьні
Беларускай вёскі…