Вянок (1914)/Згукі Бацькоўшчыны/Сэрцэ ные…

Ян і маці ⁂ Сэрцэ ные…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Вечэр
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Сэрцэ ные, сэрцэ кроіцца ад болю:
Ой, пайду я c цеснай хаты ў тое поле.
Ў чыстым полі вецер вее, павевае,—
Ты пакінь мяне, нуда мая немая!
Я тады-б у песьні звонкай, салаўінай
Выліў тугу і на вецер буйны кінуў,
І развеяў бы яе ён па раздольлі,
Каб ні ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі.