Вянок (1914)/Згукі Бацькоўшчыны/Не кувай ты шэрая зязюля

⁂ Сумна мне… ⁂ Не кувай ты шэрая зязюля
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Ян і маці
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не кувай ты, шэрая зязюля…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Ня кувай ты, шэрая зязюля,
Сумным гукам у бары;
Мо і скажэш, што я жыці буду
Але лепш не гавары.
Бо ня тое сьведчыць маё сэрцэ,
Грудзі хворые мае;
Боль у іх мне душу агартае,
Думцы голае падае.
Кажэ, што нядоўга пажыву я,
Што загіну без пары…
Прыляці-ж тады ты на магілу,
Закувай, як у бары.