Вянок (1914)/Згукі Бацькоўшчыны/Сумна мне…

⁂ Уся ў сьлезах дзяўчына… ⁂ Сумна мне…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Не кувай ты шэрая зязюля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запевае:
„Сьцежка ў полі пралегае, траўкай зарастае.
Каля сьцежкі пахіліўся явар да каліны,—
Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына.
Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай,—
Не схавалася дзяўчына ад тэй долі горкай:—
Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае;
Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае“.