Вянок (1914)/Место/Дзьве сьмерці

⁂ Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт… Дзьве сьмерці
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
С. Е. Полуяну
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзьве сьмерці.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗВЕ СЬМЕРЦІ.

Учора на Мешчанскай вул. д. № 17
атруцілася сінільным квасам І. І.
Іванова. Прычыны самагубства не
вядомы.

Калі патрыцій сьмерць с прыветам спатыкаў
Прабіўшы жылы на руках,
Дрыжэлі сьпевы флейт, дзень ясны дагараў,
А праз вакно струёю вецер павеваў
І… мігдаловы горкі пах.

Ты, грозны жэрэбій, учора ўзяты зноў,
На срога сьціснутых губах
Ня мгліцца люстра гладзь; застыгла ў жылах кроў;
Скрозь вее цяжкі дым ад спаленых лістоў
І… мігдаловы горкі пах.