Вянок (1914)/Место/Завіруха

⁂ На глухіх вулках—ноч глухая… Завіруха
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Сеў хлопчык с шкляначкай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Завіруха (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАВІРУХА.

У бубны дахаў вецер бье,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе,
І спеў ліецца ўсё мацней, —
Гулянку справіў пан Падвей.
У бубны дахаў вецер бье,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе,
Ўскіпела сьнежнае віно
І белай пенай мкне яно.
У бубны дахаў вецер бье,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
Па вулках вее дзікі хмель,
Гудзіць спьянелая мяцель.
У бубны дахаў вецер бье,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.