Вянок (1914)/Старая Беларусь/Кніга

Перапісчык Кніга
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Слуцкіе ткачыхі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кніга (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КНІГА.

Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай
Я ўзяў і срэбные засьцёжкі адамкнуў,
Перэчытаў рады кірыліцы прыгожай,
І воску з ладанам прыемны пах пачуў.
Вось псальма сьлічная: „Як той алень шукае
Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я“,
Як вее сьвежасьцю яе краса жывая!
Як радасна ўсё дальш сьпяшыць душа мая!
І бачу я ў канцы няхітрую прыпіску,
Што: „кнігу гэтую, раб Божы, дзяк Гапон
Дзеля душы спісаў у месту Воўкавыску
У рок сем тысяч сто васьмы с пачатку дзён“.