Вянок (1914)/Старая Беларусь/Перапісчык

Летапісец Перапісчык
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Кніга
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перапісчык (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРАПІШЧЫК.

На чыстым аркушу, прад вузенькім вакном,
Прыгожа літэры выводзіць ён пяром,
Ўстаўляючы паміж іх чорнымі радамі
Чырвоную страку; усякімі цьветамі,
Рознакалёрнымі галоўкамі зьвяроў
І птах нявідэнных, спляценьнем завіткоў
Ен пакрашае скрозь—даволі ёсць знароўкі.
Свае шматфарбные застаўкі і канцоўкі,
І загалоўкі ўсё,—німа куды сьпяшыць!
Парой ён спыніцца, каб лепі завастрыць
Пяро гусінае, і гляне: сьветла сонцэ
Стаўпалі падае праз вузкае ваконцэ
І круціцца у іх прыгожы, лёгкі пыл;
Як сіневаты дым нявідзімых кадзіл,
Рой хмарачэк плыве; шырокімі кругамі
У небі ластаўкі шыбаюць над крыжамі
Як жар гарашчымі; а тут, каля вакна,
Маліноўка пяе і стукае жаўна.

І зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць
Неяркім серабром; нячутна дзень праходзіць,
Ўжо хутка будзе ноч і першая гвезда
Благаелавіць канец прыгожаго труда.